Самы папулярны за ўсе часы кіраўнік Мінска, прычым гарадскім галавой быў 11 гадоў.

Пры кіраванні Чапскага ў Мінску з’явіліся: гарадскі тэатр, трамвай-конка, электрастанцыя (неагатычная), тэлефонная станцыя, ламбард, начныя прытулкі, некалькі шпіталяў і амбулаторый. Увогуле, тэрыторыя Мінска значна павялічылася. Таксама Чапскі заснаваў Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. На тэрыторыі Губернатарскага сада (цяпер парк Горкага) пабудаваў спорткомплекс з велатрэкам і катком.

Але самае славутае дасягненне графа – адкрыццё ўласнага бровара, які працуе і сёння.

Тэкст чытае Ганна Лутава.