Тры пытанні. Георгій Барташ

Георгій Барташ (літаратар і выкладчык гісторыі) падкрэсліў у беларускім характары стрыманасць, працавітасць і прыхаваную высакароднасць. Але асноўная рыса, нават здольнасць – гэта ўменне выжываць і аднаўляцца пасля катастрофы. Беларусь – гэта кавалак Еўропы, гвалтоўным чынам ад яе адарваны. Што да мовы: “Канфліктнасць пэўнай часткі беларускамоўнага асяроддзя – яна толькі шкодзіць. Калі б беларускамоўныя прэзентавалі сябе як вясёлых, модных, прагрэсіўных, лёгкіх, святочных, яны б дасягнулі многа большага. Вось гэтае пакутніцтва, гэтае кіданне на амбразуру… Я ўпэўнены, […]

Тры пытанні. Раман Абрамчук

“Мы ўжо блізкія да таго, каб выйсці за межы сваіх міфаў. Пра тое ж ВКЛ, пра многія іншыя рэчы, якія з’яўляюцца “скрэпамі” розных нацый і мусяць быць расхістаныя, каб людзі сталі больш вольнымі. Добры прыклад бачым на Усходзе – што такое “скрэпы” і як жахліва яны могуць абарочвацца для людзей, як яны могуць “аглупляць”. І ў нас гэта таксама ёсць, проста ў іншых маштабах. “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – […]

Тры пытанні. Віталь Рыжкоў

“Калісьці вельмі даўно, калі я пераехаў у Мінск, адкрыў для сябе такую з’яву, як метро. У гэтым метро я звярнуў увагу на такую фразу: раўнамерна размяркоўвайцеся па платформе. І я тады падумаў, што беларусы – гэта маса, якая раўнамерна можа размеркавацца па платформе. Беларусы – гэта не паадзінкавыя істоты. Гэта не асобы ні ў якім разе. Як толькі мы развітваемся адно з адным, робімся часткай гэтага субстрату…” “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На […]

Тры пытанні. Канстанцін Касяк

“Гэта вельмі матываваныя людзі, якія не займаюцца прамоцыяй саміх сябе. Падобныя да скандынаваў. А беларускі самыя класныя на свеце, як мне падаецца.” Пра беларусаў, Беларусь і асабліва – беларусак – распавядае Канстанцін Касяк. “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.

Тры пытанні. Мар’я Бадзей

“Кожная нацыя такая – усіх не любіць. Мы недалюбліваем палякаў, мы недалюбліваем рускіх, мы лічым шалёнымі ўкраінцаў. Мы нічога не ведаем пра латышоў, і іх таксама не любім – на ўсялякі выпадак. Калі ж да нас прыязджае канкрэтны чалавек іншай нацыі, мы, наадварот, яго вельмі-вельмі любім, бо чалавек – гэта галоўнае, абы быў спакойны і мірны. У нас мала культурных кадоў! Нечага такога, што ведалі б усе беларусы. Глядзіце самі: Лукашэнка, “Калыханка” – і ўсё. […]

Тры пытанні. Святлана Курганава

“Я магіляўчанка. І Магілёўская вобласць не размаўляе па-беларуску”. Новыя адказы на тры адвечныя пытанні дае Святлана Курганава, дзяўчына, якая ўсё дзяцінства правяла ў Расіі, а цяпер піша пра беларускую літаратуру і працуе ў часопісе “Маладосць”. “Беларусы заўжды на нейкім перакрыжаванні, і яны ўмеюць на ім жыць, жыць пад вялікім ціскам з усіх бакоў, які й заганяе іх на гэтае перакрыжаванне. Яны могуць выжыць у гэтым становішчы на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гэта крута. …Беларуская талерантнасць […]

Тры пытанні. Анхела Эспіноса Руіс

“Я ненавіджу, калі кажуць, што беларуская мова мілагучная і пяшчотная. Гэта абмежаванні. Любая мова можа быць якой заўгодна: сэксуальнай, вульгарнай, непрыемнай, непаліткарэктнай… Яна можа быць агіднай. Яна можа быць пікантнай.” “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.

Тры пытанні. Міхал Бараноўскі

“Беларусы мне нагадваюць жыхароў Вінтэрфэла з “Гульні прастолаў”. Радавацца не ўмеюць, таму што Зіма хутка. Яны жывуць увесь час з перасцярогай, бо яно ж невядома – калі Зіма прыйдзе. І таму ўвесь час да яе рыхтуюцца. Да нейкіх прыхадняў – як да тых самых белых хадакоў. Гэта шмат дзе дапамагае выжыць – і перашкаджае жыць.” “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? […]

Тры пытанні. Кацярына Захарэвіч

“Беларусы як едзінарожкі: хтосьці ў іх верыць, хтосьці сярод іх жыве, хтосьці іх не бачыў і не ведае, што яны існуюць, але я веру, што яны ёсць. Беларусь – гэта ўсякія лугі-палі-прасторы, дзе скачуць едзінарожкі… І яна таксама недзе існуе. Спадзяюся, што Беларусь будзе месцам, дзе жывуць беларусы-не едзінарожкі, а сапраўдныя.” “Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных […]

Тры пытанні. Наста Кудасава

“Злыя людзі, добрыя людзі, міліцыя – гэта ўсё мы, беларусы. Хочам ці не, але мы такія ёсць, у межах гэтай дзяржавы. У беларусаў моцны інстынкт самазахавання. І таму, з аднаго боку, гэта людзі, якім усё пофіг, – яны не палезуць у нейкія спрэчкі, у нас не будзе Майдану, таму што людзі бароняць сваё, трымаюцца за сваё. Абы вайны не было. І вось з аднаго боку ў нас з-за гэтага нічога не змяняецца, раз мы такія […]