Алаіза Пашкевіч (Цётка) (1876 – 1916)

Палітыка, публіцыстыка, мітынгі, валанцёрства, паэзія – усё гэта звязана з імем Цёткі, яркай асобы ХХ стагоддзя. А яшчэ была Алаіза – дзяўчынка, якая не любіла гатаваць, распавядала сяброўкам страшныя гісторыі і верыла ў вялікае каханне, якога так і не дачакалася. Алаіза Пашкевіч – асоба трагічная: яна многае аддала свету, імкнучыся за сваімі ідэаламі. Строгая знешне, яна не трывала п’яных кампаній і да ўсіх без выключэнняў звярталася на “ты”. І пры гэтым заставалася кранальнай, рамантычнай – […]

Ігнат Дамейка (1802 – 1889)

Беларускі навуковец, які стаў нацыянальным героем Чылі. Ужо ў 14 гадоў ён адзначыўся: паступіў у Віленскі ўніверсітэт, стаўшы самым юным студэнтам. Прадказальна, што ўлюбёны ў навуку юнак далучыцца да руху філаматаў. Якраз тады ён пазнаёміцца з Адамам Міцкевічам. Разам яны будуць сядзець па справе філаматаў, разам будуць бавіць час у Парыжы, і менавіта Міцкевіч распавядзе Дамейку, што ў Чылі шукаюць спецыяліста па металургіі… Дарэчы, між філаматаў Дамейка меў мянушку Жагота. Пад гэтым жа імем ён […]

Паўлюк Шукайла (1904 – 1939)

Паэт з неадназначнай рэпутацыяй. Адны захапляліся ім як героем, іншыя называлі літаратурным клоунам, галасістым крыкуном і нахабай. Відавочна, чалавек, пра якога маецца столькі супрацьлеглых меркаванняў, сумным быць не можа. І сапраўды, Паўлюк Шукайла быў арыгінал. Ён нелегальна перайшоў мяжу Заходняй Беларусі, каб патрапіць у сацыялістычны рай БССР. Ён быў камсамольскім актывістам, і ў кабінеце ягоным віселі два партрэты: Карла Маркса – і Паўлюка Шукайлы. Ён дасылаў тэлеграмы ад імя Берыі і рэдагаваў маскоўскую газету “Кино”. […]

Ян Скрыган (1905 – 1992)

Ён, як і многія іншыя хлопцы з 1920-х, быў таленавітым юнаком з вёскі. Выявіў літаратурны талент, паверыў у лепшае, падаўся ў сталіцу, тусаваўся ў “Маладняку” – самым вядомым літаб’яднанні таго часу… Ажаніўся. Чакаў першанца. А ў 1936 годзе Скрыгана арыштавалі і выслалі на дзесяць год у Сібір. Прычына – контррэвалюцыйная дзейнасць. Вядома, нічым падобным малады празаік не займаўся. Падпаў пад зачыстку беларускай інтэлігенцыі. Але як ні парадаксальна, Скрыгану пашанцвала. Калі б не той арышт і […]

Саламея Пільштынова (1718 – 1763)

Саламея Пільштынова-Русецкая – адна з самых знакамітых беларусак. Пры гэтым нельга пэўна сказаць, ці гэта рэальная жанчына, ці прыдуманая. Справа ў тым, што адзінае сведчанне пра яе – гэта кніга “Авантуры майго жыцця”, напісаная быццам бы Саламеяй. Існуе версія, што гэта містыфікацыя. Калі так, “Авантуры…” – несумненная ўдача аўтара. Са старонак кнігі паўстае жанчына смелая да адчайнасці. Яе рана выдалі замуж за немца-лекара, яна пераехала на чужыну, асвоіла медыцыну і завяла ўласную практыку, праз што […]

Юдаль Пэн (1854 – 1937)

Вялікі мастак і вялікі настаўнік. Сапраўды, калі вымяраць талент настаўніка дасягненнямі яго вучняў, варта сказаць толькі, што Марк Шагал – вучань Юдаля Пэна. Але мы распавядзем пра самога Юдаля Майсеевіча, майстра псіхалагічнага партрэта, мастака кранальнага і глыбокага. У беларускім мастацтве ХХ стагоддзя Юдаль Пэн азначыўся як першы пэндзаль “яўрэйскага рэнесансу”. Цікава, што работы свае ён не прадаваў, усе яны захоўваліся дома і займалі ўсё месца на сценах, пад самую столь. Жыў мастак вельмі сціпла, з […]

Аркадзь Куляшоў (1914 – 1978)

Паэт, якога мы, напрыклад, лічым недаацэненым. Магчыма, цень на непаўторны лірычны талент наклалі факты дзяржаўнай працы Куляшова. Так, у маладосці ён уваходзіў у БелАПП – Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. Ужо з аднае назвы бачна, што дзейнасць арганізацыі мела большае дачыненне да савецкай ідэалогіі, чым да творчасці. Потым Куляшоў быў дэпутатам, удзельнічаў у рабоце Генаральнай Асамблеі ААН, і амаль дзесяць гадоў быў галоўным рэдактарам студыі “Беларусьфільм”. Калі займаеш высокія пасты, увагу звяртаюць збольшага на цябе самога, […]

Казімір Семяновіч (каля 1600 – 1651 год)

Самы гарачы хлопец у беларускай гісторыі: Казімір Семяновіч у свой час быў вядомы на ўсю Еўропу як майстар артылерыі. За паўвека жыцця ён паспеў пабыць збройнікам, ваенным інжынерам, уласна артылерыстам, а яшчэ – ваенным кароннага войска Рэчы Паспалітай. Семяновіч распрацоўваў чарцяжы першых у свеце ракет, так што гэты беларус па праве лічыцца пачынальнікам ракетнай справы. Свае багатыя веды і досвед уклаў у кнігу “Вялікае майстэрства артылерыі”, што выйшла за год да смерці Семяновіча. Аднак у […]

Максім Багдановіч (1891 – 1917)

Самы апаэтызаваны паэт Беларусі. Даследчыкі яго вельмі любяць: тут і сіроцтва, якое займела моцны ўплыў на творчасць (маці паэта памерла, калі яму не было і пяці гадоў), і нешчаслівае каханне, і рэфармацыя беларускай паэзіі (Багдановіч перакладаў лепшыя ўзоры заходнееўрапейскай паэзіі, а таксама ўвёў ва ўжытак цвёрдыя формы верша, напрыклад, санэт і рандо). Пры ўсім тым Максім Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў. Сваю адзіную кнігу – славуты “Вянок” – паэт правіў да апошняга: пасля смерці Багдановіча […]

Алесь Гарун (1887 – 1920)

Паэт, які пры жыцці выдаў адзіны зборнік вершаў – “Матчын дар”. Тут, трэба думаць, мелася на ўвазе беларуская мова. Тэма для Гаруна асабліва значная: амаль дзесяць гадоў ён правёў у высылцы ў Сібіры, патрапіўшы туды праз рэвалюцыйныя прыгоды маладосці. “Матчын дар” ствараўся яшчэ ў часы высылкі. Кніга мусіла выйсці ў 1914 годзе, але тут зноў не пашанцавала: пачалася Першая сусветная, і выданне адклалі ажно на чатыры гады. Затое пасля Гарун паспеў выдаць кнігу з дзіцячымі […]