Альгерд (1295 – 1377)

Беларускі князь, які праславіўся паходамі на Маскву. З імі ўвогуле сітуацыя камічная: тройчы маскоўскі князь Дзмітрый крыўдзіў суседні Пскоў, і тройчы Альгерд хадзіў яго перавыхоўваць. Прычым кожны раз Дзмітрый хаваўся за сценамі крамля і казаў, што больш не будзе. На трэці раз ён паклікаў Канстанцінопальскага патрыярха – сябраваць супраць Альгерда. На што Альгерд здзівіўся: як крыжакоў біць – ахвоты няма, а як са сваімі ж, праваслаўнымі, змагацца – святы айцец тут як тут. Гэтая гісторыя […]

Зюзя (бессмяротны і вечны)

Самы суворы бог паганскага пантэону. Здавалася б, гэтую пасаду мусіў заняць Пярун, але гнеў Перуна мы адчуваем рэдка, а вось кепскі настрой Зюзі кожны беларус зведаў на ўласнай скуры. Бог зімы, марозу і завеяў, ён ходзіць па лесе басанож, падмятаючы дол даўгою сівой барадой, ды пастуквае булавой па сухіх дрэвах, так што трэск стаіць на ўсю ваколіцу. Пасёння Зюзя жывы – дастаткова прыслухацца да мовы: замёрз, як зюзя, зюзець – гэтыя звароты вы напэўна чулі. […]

Станіслаў Манюшка (1819 – 1872)

Так склалася гістарычна: усе добрыя справы рабіліся ў нас не “дзякуючы”, а “насуперак”. Вось і Станіслаў Манюшка зведаў на сабе ўсе радасці творчасці ў тутэйшым клімаце. Найперш мы кажам пра славутую оперу “Сялянка” (альбо “Ідылія”), першую беларускамоўную оперу. Лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (паводле ўласнай п’есы), музыку – Станіслаў Манюшка. Замест захаплення і падзякі творцы атрымалі вагон папрокаў ад самых блізкіх сяброў: навошта вы кідаецеся ў гэтую беларушчыну? Фі, местачковасць… Але Манюшка ўсім паказаў, чаго гэтая […]

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728 – 1810)

Самы вядомы рэктар Віленскага ўніверсітэта і самы апантаны астраном на нашых землях. Усё жыццё Пачобут-Адляніцкі змагаўся за права ціха-мірна займацца сваёй навукай. Але абставіны шторазу ставілі ўсё большыя перашкоды: то краіна развальваецца, то ўлады змяншаюць бюджэт, то кепскае надвор’е не дае назіраць зацменне сонца… Каралеўскі астраном не здаваўся: пісаў оды, каб задобрыць новага імператара, ездзіў у Лондан за лепшай тэхнікай, хітрасцю і дыпламатыяй даставаў сродкі, памочнікаў, прывілеі… Што з гэтага выйшла – глядзіце ў гэтым […]

Павел Шэйн (1826 – 1900)

А вы ведалі, што сапраўднае імя вядомага фалькларыста – Ноах?.. Ён нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага купца ў Магілёве. Хлопчык вельмі часта і цяжка хварэў. З 15 гадоў Ноах увогуле не мог хадзіць. Лячыць яго павезлі ў Маскву, дзе Ноах і застаўся. Справа ў тым, што пакуль хлопчык лячыўся, бацька ажаніўся другі раз. Вяртацца ў дом, дзе стала панаваць мачыха, Ноах не хацеў. Як не хацеў вяртацца за мяжу яўрэйскай аседласці. І тады ён пайшоў на […]

Уладзімір Мулявін (1941 – 2003)

Калі кажуць пра Уладзіміра Мулявіна, згадваюць найперш, што ён – расеец. Тым больш уражвае ягоны ўнёсак у беларускую культуру: “Песняры” – адзін з самых пазнавальных беларускіх брэндаў. Што цікава, у Беларусі Мулявін застаўся дзякуючы жонцы: яе запрасілі на працу ў філармонію, і сям’я пераехала ў Мінск. Пра незвычайны шлях Мулявіна да музыкі і “Песняроў”, пра складанасці, якія пераадольваў музыка, і ашаламляльныя поспехі – нашая гісторыя. Тэкст чытае Андрусь Такінданг.

Тадэвуш Рэйтан (1740 – 1780)

Вы бачылі карціну Яна Матэйкі “Рэйтан. Заняпад Польшчы”?.. На палатне паказаны драматычны дзень у лёсе Рэчы Паспалітай, калі яе раздзіралі між сабой некалькі еўрапейскіх дзяржаў. Матэйка выпісаў пік канфлікту – частка шляхты кіравалася ў залю, каб падпісаць дамову аб падзеле. Але ім не даў пайсці адзін з дэпутатаў сойма. Ён сказаў: “Забіце мяне, але не забівайце Айчыну”. Гэты дэпутат – і ёсць наш герой Тадэвуш Рэйтан, наваградскі шляхціц, які да апошняга змагаўся за вольнасць краіны, […]

Язэп Драздовіч (1888 – 1954)

Вольны мастак, паэт космасу. Язэп Драздовіч найперш вядомы маляванымі дыванамі, але гэта вобраз паверхневы: ён быў яшчэ і разбяром, паэтам, скульптарам, археолагам, фалькларыстам, педагогам. Драздовіч выдаў першую ў Беларусі кнігу па астраноміі – “Нябесныя бегі”. Ён нарадзіўся ў сям’і, дзе гадавалася яшчэ пяць хлопчыкаў. Потым памёр бацька, і Драздовічы пераязджалі з месца на месца – шукалі таннай арэнды. Уратавала Вільня: сюды Язэп пераехаў з роднай Дзісны, тут пазнаёміўся з нашаніўцамі, заявіў пра сябе як пра […]

Францішка Уршуля Радзівіл (1705 – 1753)

Жыццё гэтай пані мусіла скласціся шчасліва. Яна нарадзілася ў шляхетнай фаміліі Вішнявецкіх-Ляшчынскіх. Не мела ніякага клопату, забаўлялася хатнім тэатрам, чытала разумныя кніжкі. А потым выйшла замуж… У шлюбе яна перажыла 33 цяжарнасці! А мела толькі чатырох дзяцей. З іх да старасці дажыў адзін – Караль, той самы Пане Каханку. Ён першы разбіў сэрца Уршулі: аказаўся сынам непаслухмяным, аматарам буйных гульбішчаў. Другім у чарзе расчараванняў стаў муж: ён таксама любіў пагуляць. Адзінае адхланне – тэатр. Балазе, […]

Якуб Колас (1882 – 1956)

У сувязі з гэтым імем вобраз паўстае сур’ёзны: мажны дзядзька ў гадах, у капелюшы, з кійком і пры вусах. Такі самы цяжкі, грунтоўны Колас сядзіць у задуменні на плошчы свайго імя. Але гэта толькі частка яго жыцця, паваенны час. А быў яшчэ малады настаўнік, які збіраў нелегальныя сходы, за што пасля сядзеў у турме. Быў палкі закаханы, які спісаў некалькі сшыткаў інтымнымі вершамі – і згубіў іх пасля ў цягніку. Быў саркастычны пісьменнік, які пасмейваўся […]