Напалеон Орда (1807 – 1883)

Меў процьму талентаў, але найбольш вядомы як мастак. Дзякуючы работам Напалеона Орды захавалася “графічна” вялікая частка архітэктурнай спадчыны Беларусі. На сёння калекцыя налічвае больш як тысячу малюнкаў. Орда ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года, потым эміграваў, доўга жыў у Францыі, дзе пазнаёміўся з Бальзакам і Стэндалем, а пасля амністыі вярнуўся дадому і жыў у Пінску. Тэкст чытае Марына Савіцкая.

Эмілія Плятэр (1807 – 1883)

Славутая беларуская амазонка, удзельніца паўстання 1831 года. Між іншым, графіня і збіральніца беларускага фальклору (асабліва захаплялася песнямі). У час паўстання разам са сваяком арганізавала партызанскі аддзел з 280 стралкоў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў касінераў. У атрадзе было нямала дзяўчат. “За смеласць і рашучасць у баявых дзеяннях” атрымала званне капітана. Тэкст чытае Ганна Лутава.

Францыск Скарына (1486 – 1551)

Першая друкаваная беларуская кніга – “Псалтыр” – выйшла 6 жніўня 1517 года ў друкарні Скарыны ў Празе. Зрэшты, Скарына не толькі беларускі, але й усходнеславянскі першадрукар. Перакладчык і асветнік (друкаваў Біблію на мове, зразумелай народу, з тлумачэннямі). Паэт (пісаў прадмовы да кніг). Прадпрымальнік і медык. Вазіў друкаваныя кнігі ў Маскву, але іх там спалілі. Тэкст чытае Ігар Палынскі.

Эдвард Вайніловіч (1847 – 1928)

Палітычны дзеяч, лідар каталіцкай шляхты на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску. Актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, у тым ліку – стварэнне БНР. Выступаў за аўтаномію края ў складзе імперыі, бясплатную пачатковую адукацыю, роўнасць народаў – і катэгарычна супраць паланізацыі Беларусі. Пасля шматлікіх палітычных прыгодаў асеў у Польшчы, дзе за прабеларускія погляды атрымаў рэпутацыю “апошняга беларускага баярына”. Тэкст чытае Юры Жыгамонт.

Ефрасіння Полацкая (1101 – 1167)

Князёўна, якая стала манахіняй, а потым – заступніцай Полацка. Першая жанчына, кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой. Унучка Усяслава Чарадзея і Уладзіміра Манамаха. У 12 гадоў адмовілася ісці замуж і пастрыглася ў манахіні. Пабудавала дзве царквы, заснавала два манастыры, і пад яе патранажам працавалі вучэльні, бібліятэкі, скрыпторыі, іканапісная і ювелірная майстэрні. Тэкст чытае Ганна Лутава.

Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984)

Галоўны рамантык беларускай літаратуры. Нязломны гуманіст. Найбольшую вядомасць яму прынеслі буйныя гістарычныя творы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызяліўся ў Гародні”. Майстар “нацыянальнага дэтэктыву” (чытай “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Чорны замак Альшанскі”). Для многіх сучасных беларусаў — айчынны Калумб: Беларусь пачалася для іх з Караткевіча. Тэкст чытае Паліна Паланейчык.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)

Аўтар першай беларускамоўнай п’есы “Сялянка” (альбо “Ідылія”). Упершыню яе паставілі ў Мінску (як оперу) у 1852 годзе. Памкненне драматурга пісаць па-беларуску мала хто разумеў. Нават сябры папікалі яго за няўцямныя захапленні. Больш за тое: сям’я Дуніна-Марцінкевіча падтрымала паўстанне Каліноўскага. Яму прыпісвалі аўтарства антыўрадавых выданняў і на год пасадзілі ў Пішчалаўскую турму. Пад наглядам паліцыі драматург заставаўся да канца жыцця, а ягоная дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі ўвогуле была сасланая ў Сібір. Тэкст чытае Ігар […]

Мікола Гусоўскі (прыкладна 1470 – пасля 1533)

Гуманіст эпохі Адраджэння, паэт. Паходзіць з вёскі Усава, месцазнаходжанне якой так і не вызначылі. Самы вядомы твор Гусоўскага – паэма “Песня пра зубра”, напісаная па замове Папы Рымскага Льва Х. Што цікава, бацька Гусоўскага – паляўнічы. Паэма была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве ў паэтычным зборніку “Песня пра зубра”. Таксама ў кнігу ўвайшлі празаічнае прысвячэнне і 11 вершаў, напісаных у Італіі. І ўсё гэта Мікола Гусоўскі прысвяціў адной-адзінай жанчыне… Тэкст чытае Андрусь Такінданг.

Караль Чапскі (1860 – 1904)

Самы папулярны за ўсе часы кіраўнік Мінска, прычым гарадскім галавой быў 11 гадоў. Пры кіраванні Чапскага ў Мінску з’явіліся: гарадскі тэатр, трамвай-конка, электрастанцыя (неагатычная), тэлефонная станцыя, ламбард, начныя прытулкі, некалькі шпіталяў і амбулаторый. Увогуле, тэрыторыя Мінска значна павялічылася. Таксама Чапскі заснаваў Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. На тэрыторыі Губернатарскага сада (цяпер парк Горкага) пабудаваў спорткомплекс з велатрэкам і катком. Але самае славутае дасягненне графа – адкрыццё ўласнага бровара, які працуе і сёння. Тэкст […]

Рагнеда (966 – 1000)

Нарадзілася ў сям’і полацкага князя Рагвалода, расла разумніцай і красуняй, і ўсё мусіла быць добра… Аднак у гісторыю яна ўвайшла, паўтарыўшы лёс Алены Траянскай: да 12-гадовай князёўны пасваталіся князь кіеўскі Яраполк і князь наўгародскі Уладзімір. Рагнеда абрала першага, і ў адказ Уладзімір прыйшоў у Полацк са зброяй, забіў княскую сям’ю, а Рагнеду ўзяў сілай. Далейшы лёс Рагнеды, яна ж Гарыслава, яна ж Анастасія, не менш пакручасты… Тэкст чытае Марына Савіцкая.