Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)

Аўтар першай беларускамоўнай п’есы “Сялянка” (альбо “Ідылія”). Упершыню яе паставілі ў Мінску (як оперу) у 1852 годзе. Памкненне драматурга пісаць па-беларуску мала хто разумеў. Нават сябры папікалі яго за няўцямныя захапленні. Больш за тое: сям’я Дуніна-Марцінкевіча падтрымала паўстанне Каліноўскага. Яму прыпісвалі аўтарства антыўрадавых выданняў і на год пасадзілі ў Пішчалаўскую турму. Пад наглядам паліцыі драматург заставаўся да канца жыцця, а ягоная дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі ўвогуле была сасланая ў Сібір. Тэкст чытае Ігар […]

Мікола Гусоўскі (прыкладна 1470 – пасля 1533)

Гуманіст эпохі Адраджэння, паэт. Паходзіць з вёскі Усава, месцазнаходжанне якой так і не вызначылі. Самы вядомы твор Гусоўскага – паэма “Песня пра зубра”, напісаная па замове Папы Рымскага Льва Х. Што цікава, бацька Гусоўскага – паляўнічы. Паэма была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве ў паэтычным зборніку “Песня пра зубра”. Таксама ў кнігу ўвайшлі празаічнае прысвячэнне і 11 вершаў, напісаных у Італіі. І ўсё гэта Мікола Гусоўскі прысвяціў адной-адзінай жанчыне… Тэкст чытае Андрусь Такінданг.

Караль Чапскі (1860 – 1904)

Самы папулярны за ўсе часы кіраўнік Мінска, прычым гарадскім галавой быў 11 гадоў. Пры кіраванні Чапскага ў Мінску з’явіліся: гарадскі тэатр, трамвай-конка, электрастанцыя (неагатычная), тэлефонная станцыя, ламбард, начныя прытулкі, некалькі шпіталяў і амбулаторый. Увогуле, тэрыторыя Мінска значна павялічылася. Таксама Чапскі заснаваў Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. На тэрыторыі Губернатарскага сада (цяпер парк Горкага) пабудаваў спорткомплекс з велатрэкам і катком. Але самае славутае дасягненне графа – адкрыццё ўласнага бровара, які працуе і сёння. Тэкст […]

Рагнеда (966 – 1000)

Нарадзілася ў сям’і полацкага князя Рагвалода, расла разумніцай і красуняй, і ўсё мусіла быць добра… Аднак у гісторыю яна ўвайшла, паўтарыўшы лёс Алены Траянскай: да 12-гадовай князёўны пасваталіся князь кіеўскі Яраполк і князь наўгародскі Уладзімір. Рагнеда абрала першага, і ў адказ Уладзімір прыйшоў у Полацк са зброяй, забіў княскую сям’ю, а Рагнеду ўзяў сілай. Далейшы лёс Рагнеды, яна ж Гарыслава, яна ж Анастасія, не менш пакручасты… Тэкст чытае Марына Савіцкая.

Сімяон Полацкі (1629 — 1680)

Асветнік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч. Атрымаў бліскучую адукацыю – і ў 26 гадоў вырашыў стаць манахам. Мастацкія творы пачынаў пісаць на старабеларускай і польскай мовах. Найбольш вядомыя кнігі – зборнікі вершаў “Сад шматколерны” і “Рыфмалагіён”. Трымаўся барочнай эстэтыкі. Захапляўся Ефрасінняй Полацкай. У 35 гадоў пераехаў у Маскву, дзе займаўся адукацыяй царскіх дзяцей. А яшчэ стварыў школу для дыпламатаў, дзе сам выкладаў лацінскую мову, і заснаваў незалежную ад царквы друкарню. Пачынальнік рэформаў, якія разгарнуліся ў […]