Рагнеда (966 – 1000)

Нарадзілася ў сям’і полацкага князя Рагвалода, расла разумніцай і красуняй, і ўсё мусіла быць добра… Аднак у гісторыю яна ўвайшла, паўтарыўшы лёс Алены Траянскай: да 12-гадовай князёўны пасваталіся князь кіеўскі Яраполк і князь наўгародскі Уладзімір. Рагнеда абрала першага, і ў адказ Уладзімір прыйшоў у Полацк са зброяй, забіў княскую сям’ю, а Рагнеду ўзяў сілай. Далейшы лёс Рагнеды, яна ж Гарыслава, яна ж Анастасія, не менш пакручасты… Тэкст чытае Марына Савіцкая.

Сімяон Полацкі (1629 — 1680)

Асветнік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч. Атрымаў бліскучую адукацыю – і ў 26 гадоў вырашыў стаць манахам. Мастацкія творы пачынаў пісаць на старабеларускай і польскай мовах. Найбольш вядомыя кнігі – зборнікі вершаў “Сад шматколерны” і “Рыфмалагіён”. Трымаўся барочнай эстэтыкі. Захапляўся Ефрасінняй Полацкай. У 35 гадоў пераехаў у Маскву, дзе займаўся адукацыяй царскіх дзяцей. А яшчэ стварыў школу для дыпламатаў, дзе сам выкладаў лацінскую мову, і заснаваў незалежную ад царквы друкарню. Пачынальнік рэформаў, якія разгарнуліся ў […]