Стваральнік беларускага тэатра. Упершыню вывеў народныя танцы на прафесійную сцэну, дый увогуле – захапляўся харэаграфіяй. Як акцёр найчасцей выступаў у ролях характарных, гумарыстычных. Пачынаў з самадзейнага тэатра ў 1907 годзе, а ўжо праз тры гады заснаваў прафесійную акцёрскую трупу, якая насіла імя Буйніцкага. Пасля Першай сусветнай сабраў новы тэатр, які паклаў пачатак сучаснаму драмтэатру Якуба Коласа.
Тэкст чытае Юры Усціновіч.