Апошні Народны паэт Беларусі, хлопец з Вушаччыны, які не прызнаваў ніякай іншай мовы, акрамя вушацкай. Яшчэ пры жыцці яго называлі геніем, але сам Барадулін не прымаў ніякіх іншых азначэнняў, акрамя як “чорнарабочы беларускай мовы”. Пры вялікай колкасці кніг і ўзнагародаў Рыгор Барадулін адзначаўся вялікай сціпласцю. Так, ён казаў, што “не варты следу ад абцаса Уладзіміра Караткевіча, ужо не кажучы пра Васіля Быкава і Міхася Стральцова”. І той жа Караткевіч прысвяціў Барадуліну адзін з лепшых сваіх твораў – “Ладдзю Роспачы”. Вялікі паэт, вялікі жартаўнік, вялікі беларус – такім ён пакінуў гэты свет у 2014 годзе.
Тэкст чытае Ганна Лутава.