Самы апаэтызаваны паэт Беларусі. Даследчыкі яго вельмі любяць: тут і сіроцтва, якое займела моцны ўплыў на творчасць (маці паэта памерла, калі яму не было і пяці гадоў), і нешчаслівае каханне, і рэфармацыя беларускай паэзіі (Багдановіч перакладаў лепшыя ўзоры заходнееўрапейскай паэзіі, а таксама ўвёў ва ўжытак цвёрдыя формы верша, напрыклад, санэт і рандо). Пры ўсім тым Максім Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў. Сваю адзіную кнігу – славуты “Вянок” – паэт правіў да апошняга: пасля смерці Багдановіча знайшлі асобнік “Вянка” з праўкамі аўтара. Максіму Багдановічу прысвяцілі не адну навуковую работу, але і сёння пытанняў застаецца багата.
Тэкст чытае Юры Усціновіч.