Адзін з самых славутых (і паспяховых) палкаводцаў Вялікага Княства Літоўскага. Здабыў перамогу больш як у 60 бітвах, сярод якіх самая слынная – бітва пад Оршай 1514 года. Змагаўся з крымскімі татарамі і маскавітамі. А яшчэ быў мецэнатам (збольшага – даваў грошы на будаўніцтва цэркваў і манастыроў).
Тэкст чытае Юры Усціновіч.