Самы вядомы рэктар Віленскага ўніверсітэта і самы апантаны астраном на нашых землях. Усё жыццё Пачобут-Адляніцкі змагаўся за права ціха-мірна займацца сваёй навукай. Але абставіны шторазу ставілі ўсё большыя перашкоды: то краіна развальваецца, то ўлады змяншаюць бюджэт, то кепскае надвор’е не дае назіраць зацменне сонца… Каралеўскі астраном не здаваўся: пісаў оды, каб задобрыць новага імператара, ездзіў у Лондан за лепшай тэхнікай, хітрасцю і дыпламатыяй даставаў сродкі, памочнікаў, прывілеі… Што з гэтага выйшла – глядзіце ў гэтым выпуску.
Тэкст чытае Юры Жыгамонт.