Музыка, спявачка. У снежні 2017 года выпусціла дэбютны альбом “Казка”. Сама Адэля лічыць галоўнай песняй у альбоме “Сэрца”: “Працэс напісання яе быў эмацыйна складаны. Калі я пішу падобныя песні, то поўнасцю паглынаюся ў змрочную атмасферу. У такі нават транс, з якога складана пазней выйсці”. Што да музычных густаў, Адэля Вольская найбольш цэніць джаз, таксама любіць кантры і класічны рок. У іншым інтэрв’ю Адэля адзначыла, што не размаўляе выключна па-беларуску, але ўпэўненая, што не ведаць родную мову – дакладна сорамна. Жыццё хоча звязаць з музычнай творчасцю. Вядзе суполкі ў сацсетках, дзе выкладае новыя трэкі, відэа і тэксты.