Анастасія Слуцкая паходзіла з роду Альгерда, выйшла замуж за сына дзяржаўнага злачынцы, нарадзіла трох дзяцей, цяжарная вадзіла войска ў адкрыты бой, пахавала мужа, дала гарбуза нахабнаму мажору і крыху не дажыла да шасцідзясяці.
Нетыповы лёс для жанчыны вышэйшага саслоўя XVI стагоддзя, хоць у гісторыі кожнай краіны знойдуцца такія постаці. Жанчыны, якія насуперак усеагульнаму абурэнню ці здзіўленню будавалі бізнэс, замкі, асабістае жыццё на свой густ, пісалі кнігі і нават займалі Папскі сталец. Далёка хадзіць не трэба – згадаем нашую ж Ефрасінню Полацкую, якая адпрэчыла лёс чыёйсці жонкі дзеля амбітных мэтаў. Альбо Элізу Ажэшка, якая ў ХІХ стагоддзі, у каталіцкім асяродку, не пабаялася развесціся з занудлівым мужам.
Гісторыя Анастасіі Слуцкай, слыннай беларускай князёўны і гразы татараў, у праекце “Знакамітыя беларусы”. Тэкст чытае Адэля Вольская.
Глядзіце таксама:
Горкая слава Рагнеды
Эмілія Плятэр, капітан паўстанцаў
З усімі на “ты”: непахісная Алаіза