Міхал Клеафас Агінскі вядомы сучасным беларусам як аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”. Але пры жыцці граф займаўся музыкай толькі як хобі: на першым месцы заўжды была палітыка.

У 20 гадоў Агінскі стаў дэпутатам сойму Рэчы Паспалітай. У 21 кантраляваў мытню на мяжы Літвы і Расіі. Потым яго прызначылі паслом у Галандыі, а ў 28 гадоў Агінскі стаў падскарбіем Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць – міністрам фінансаў.

Цудоўныя перспектывы пусціў пад адхон патрыятызм: у 1794 годзе Міхал стаў пад сцягі Касцюшкі. На ўласныя сродкі ўзброіў батальён з 500 інсургентаў, узначаліў яго і ледзь нe зaгiнyў у cyтычкax з цapcкiм вoйcкaм.

Пасля паўстання граф застаўся ні з чым. А калі маёнткі ўдалося вярнуць (коштам прысягі Кацярыне ІІ), усе яны аказаліся ў непад’ёмных даўгах… Дапамог багаты дзядзька: падараваў пляменніку Залессе. Тут Агінскі і напіша “Развітанне з Радзімай”. Але зусім не “Развітанне” прынесла яму музычную славу: Еўропа фанацела ад “Паланэза Смерці”.

Міхал Клеафас не губляў надзею аднавіць Вялікае Княства Літоўскае. У 1811 годзе распрацаваў праект аднаўлення Княства ў межах Расійскай імперыі. Імператар Аляксандр І зацвердзіў яго, але потым адмовіўся. Тады Агінскі звярнуўся да Напалеона: спачатку напісаў оперу пра подзвігі Банапарта ў Егіпце, потым – ліст самому Напалеону. Той не адказаў.

Не менш драматычныя партыі разыгрываліся ў асабістым жыцці Міхала Клеафаса. Першы шлюб, з Ізабэлай Ласоцкай, доўжыўся 14 гадоў. Граф спусціў спадчыну жонкі на патрэбы паўстання, скончылася разводам. Другая гісторыя звязаная з італьянкай Марыяй дэ Нэры, чыя вольналюбівасць не раз давала нагоду для гучных скандалаў.

Жыццё графа Міхала Клеафаса Агінскага – у чарговым выпуску “Знакамітых беларусаў”:

Тэкст чытае Андрусь Такінданг.

Глядзіце таксама:

Граф Агінскі супраць зомбі: інтэрв’ю з аўтарам кнігі “1813” Уладзімірам Садоўскім