Драматург Васіль Шашалевіч гучна заявіў пра сябе ў 1925 годзе, калі ў Маскве паставілі яго п’есу “Апраметная”. Прыйшла слава, а з ёй – увага пільных органаў; сталічнае жыццё, а з ім – новыя сябры, між якіх хапала стукачоў.

У 1930 годзе Васіля Шашалевіча арыштавалі ў першы раз. Тады пашанцавала, адпусцілі. А вось родны брат – пісьменнік Андрэй Мрый – патрапіў у лагер.

Другі раз арыштавалі ў 1936 годзе. Зноў жа, пасля пастаноўкі ўдалай п’есы – гэта была “Сімфонія гневу”, пра пагрозу фашызму, тыранію і асабістую свабоду.
Скончылася жыццё драматурга ў Томскім лагеры, на лесапавале. Гэта была трагічная і страшная смерць. А прычынай сталася яшчэ адна п’еска – яе паставілі ў лагеры, каб павесяліць народ…

“Часцей за ўсё ахвярамi трагедый становяцца сумленныя, непрадбачлiвыя, даверлiвыя i непрактычныя людзi. Такiя, як Васiль Шашалевiч”, – пісаў паэт Сяргей Грахоўскі, вязень ГУЛАГа.

Пяць фактаў пра Васіля Шашалевіча:

  • Меў скрыпку Страдзівары. Яе падаравала багатая памешчыца пасля смерці свайго сына, з якім Васіль сябраваў.
  • Атрымаў духоўную адукацыю. Разам з братам яны вучыліся ў Аршанскай духоўнай вучэльні і Магілёўскай семінарыі.
  • Назваў сына Генрыхам – у гонар улюбёнага паэта Генрыха Гейнэ.
  • Вінегрэт “прападай маладосць” і павідла з морквы – заўсёднае меню. Па згадках Сяргея Грахоўскага, пасля доўгіх шпацыраў па Мінску яны бралі такія “далікатэсы” ў краме і ішлі на халасцяцкую кватэру Шашалевіча.
  • Пісаць, як аўтар “Сімфоніі гневу”. Такую параду даў Шашалевічу следчы, якому спадабаўся спектакль па п’есе самога ж Шашалевіча.
  • Злева – Андрэй Мрый з жонкай Соф’яй Зыкавай. Справа – Васіль Шашалевіч з жонкай Верай Пушкевіч і сынам Генрыхам.

    Літаб’яднанне “Узвышша”. Васіль Шашалевіч – крайні злева.

    Аўтарскі тэкст чытае Людміла Рублеўская

    Глядзіце таксама: ахвяры савецкіх рэпрэсій

    Максім Гарэцкі
    Ларыса Геніюш
    Паўлюк Шукайла
    Ян Скрыган