Неўры – продкі беларусаў. Пра што пісаў Павел Шпілеўскі
ХІХ стагоддзе – залаты час этнографаў і аматараў фальклору. Беларусь з яе дрымучымі лясамі, балотамі і павер’ямі робіцца цэнтрам увагі. Згадайце “Дзікае паляванне караля Стаха”: галоўны герой аповесці – навуковец-фалькларыст. У гэты ж час стварае свае фантастычныя апавяданні Ян Баршчэўскі.
Між іншых аматараў сівой даўніны вылучаецца Павел Шпілеўскі. Вось толькі пяць фактаў з яго таямнічай біяграфіі:
Ён усё жыццё вывучаў паганскіх багоў і “нячысцікаў” – і пры гэтым быў сынам праваслаўнага святара. Сам Шпілеўскі скончыў семінарыю, быў кандыдатам багаслоўя і таксама (нядоўга) служыў святаром.
Ведаў 5 моў: грэчаскую, лацінскую, нямецкую, французскую і ідыш.
Калегі называлі яго фальсіфікатарам. Лічылі, што боствы і духі, апісаныя ў самай вядомай кнізе – “Беларускія народныя павер’і” – прыдуманая самім Шпілеўскім.
Быў фанатам Герадота. Горача падтрымліваў тэорыю, паводле якой беларусы паходзяць ад племені неўраў – людзей-ваўкоў. Таксама пісаў, што Авідзій у час выгнання жыў пад Пінскам.
Пасля смерці Шпілеўскага ў 1861 годзе (яму было толькі 37) незваротна зніклі ўсе яго архівы. Невядома таксама, дзе пахаваны даследчык і як дакладна ён выглядаў.
Глядзіце поўную гісторыю Паўла Шпілеўскага ў межах праекта “Знакамітыя беларусы”: