Рупар свабоды, аўтар аднаго верша ці літаратурная містыфікацыя?

Паўлюк Багрым жыў у ХІХ стагоддзі. Паходзіў з сям’і каваля. Да гэтай прафесіі ён звярнуўся і сам. Але перад тым пісаў антыфеадальныя вершы, праходзіў па следстве царскіх уладаў за распаўсюд верша Яна Баршчэўскага, даў распіску, што ніколі публічна чытаць не будзе, парушыў гэтае правіла – і адправіўся ў рэкруты.

Ад творчасці Багрыма сёння засталіся толькі два артэфакты: верш “Зайграй, зайграй хлопча малы…” і жырандоля ў касцёле вёскі Крошын.

Тэкст чытае Ганна Лутава