І вось мы прыязджаем у Пухавіцкі раён, на чыгуначную станцыю Пухавічы, і выходзім у горад… Мар’іна Горка.
Такое радашковіцкае дэжавю… Геаграфічную інтрыгу бярэцца разблытаць Сяргей Міхейчык.
Разгадка палягае ў будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі, а галоўная дзеючая асоба драмы – Леў Макаў, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі. Чаму драмы? Тут некалькі прычынаў.
Па-першае, Макаў апынуўся ў Мар’інай Горцы праз тое, што атрымаў землі рэпрэсаванага шляхціца.
Па-другое, Макаў меў заграбушчыя лапы і дабіўся-такі, каб чыгунка праходзіла каля ягонай сядзібы (метро ў крокавай дасяжнасці). Так, уласна, станцыя Пухавічы і апынулася ў Мар’інай Горцы. А лёс Макава сумны – пагарэў на карупцыйным скандале і наклаў на сябе рукі.
Трэцяя прычына назваць гісторую драмай — самі Пухавічы. Застаўшыся без чыгункі, некалі вялікае мястэчка ператварылася ў вёску, саступіўшы пальму першанства Мар’інай Горцы.
Таксама ў выпуску: Баніфацый Крупскі, паўстанне 1863 года, Дом адпачынку Саюза беларускіх пісьменнікаў, рака Цітаўка, Янка Купала, Якуб Колас, дзіцячы санаторый, Марава Гара, падпольшчык Уладзімір Лабанок, аграрна-тэхнічны каледж, касцёл Святога Антонія, электрастанцыя, замак, царква Аляксандра Неўскага, ваенны гарадок, вёска Блонь.