Раз, два, тры… Вітаем мінчукоў і гасцей сталіцы ля сценаў ратушы, у сэрцы Мінска!

Андрусь Такінданг распавядае: будавалі ратушу яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім, у ХVI стагоддзі. З ёю звязаная гісторыя Міхала Валадковіча, наравістага шляхціца, чалавека гарачага і непрадказальнага. Нейкім чынам Валадковіч патрапіў у склад магістрата. У час аднаго з паседжанняў Міхал так разышоўся, што пасек шабляй свайго калегу, а заадно – драўлянае ўкрыжаванне. Шляхціца тут жа вывелі на двор і пры сценах ратушы пакаралі смерцю. Так яна займела ўласны прывід…

Насупраць ратушы – храм Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён паспеў пабыць і гаражом, і спартовым комплексам. Гэта не ўсе метамарфозы Верхняга горада: на месцы дзіцячай філармоніі, напрыклад, была ўніяцкая царква, а пры саветах – заапарк.

А вось мінская чабурэчная. У гэтым самым будынку ў 1918 годзе была абвечшаная Беларуская Народная Рэспубліка, і тут жа амаль праз сто год пасля гістарычнай падзеі можна сустрэць аматараў савеччыны, якія, аднак, абвяшчаюць тосты ў гонар Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ў выпуску: кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа.